Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ДАРАШЭВІЧ Зінаіда Адамаўна
[1895 ці 1896, в. Мялешкавічы., цяпер Мазырскі р-н Гомельскай вобл. (паводле іншых звестак в. Очыш (?) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл.) — 5.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту ўпаўнаважаная акцыянернага таварыства Інтурыст (ст. Востраў Кастрычніцкай чыгункі). Арыштавана 23.7.1937. Асуджана камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 29.10.1937 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляна.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.