Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ЗАЛЕСКІ Віктар Дзмітрыевіч
[1894, Магілёў — 25.8.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец, педагог. З сям’і бел. служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту камбрыг, выкладчык тактыкі Ваеннай акадэміі Чырвонай арміі імя Фрунзе. Арыштаваны 9.1.1938 у Маскве па адрасе: вул. Валачаеўская, д. 1/2, кв. 56. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.8.1938 за «ўдзел у ваенна-фашысцкай змове» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.8.1956.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.