Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГАЛАВАЧЭНКА Іван Андрэевіч 

ГАЛАВАЧЭНКА Іван Андрэевіч

[1894, в. Бірча Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — 19.2.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту начальнік дэпо ст. Фаянсавая Маскоўска-Кіеўскай чыгункі Калужскай вобл. Арыштаваны 3.5.1937. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.2.1938 за «дыверсійна-шкодніцкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай РФ 29.10.1993.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».

Кр. геагр: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".