Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ВАСЕРМАН Саул Ісакавіч
[1893, Мінск — 29.6.1938, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч, муж Ганны Васерман. З сям’і рабочага. У 1930-я г. наркам камунальнай гаспадаркі БССР. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 3.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 31/33, кв. 67. Выключаны з ВКП(б) як «выяўлены вораг народа». Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.6.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі правых» і «ажыццяўленне шкодніцкай работы ў камунальнай гаспадарцы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 9.8.1957. Асабовая справа В. № 10862-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
22.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 71, кв. 50 была арыштавана жонка В., хатняя гаспадыня Васерман Ганна Маркаўна (н. 8.12.1901 у Мінску ў сям’і службоўца, атрымала сярэднюю адукацыю). 8.10.1938 асобай нарадай НКВД асуджана як «жонка здрадніка радзімы, прыгаворанага да ВМП» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ і этапавана ў Цемнікаўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР (пас. Явар). Вызвалена 22.9.1942. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 18.9.1956. Яе асабовая справа № 7935-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.