Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КАБЗІСТ Ціхан Сымонавіч
[1892, в. Губараўка Кабяляцкага пав. Палтаўскай губ., цяпер Украіна — 10.1.1938, Віцебск, НКВД], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў на рабфаку Віцебскага педагагічнага інстытута. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 1.11.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Бязбожная, д. 8. Асуджаны 17.11.1937 «тройкай» НКВД як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 13.9.1957. Асабовая справа К. № 6820-П захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.