Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ВАСТОКАЎ Мікалай Мікалаевіч
[1891, Ніжні Ноўгарад, Расія — ?], акцёр. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Беларускім дзяржаўным радыёкамітэце. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 25.7.1944 у Мінску па адрасе: вул. Флакса, д. 21, кв. 2. Асуджаны 30.6.1945 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Мінскім абл. судом 10.1.1990. Асабовая справа В. № 29070-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.