Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ДАМБРОЎСКІ Чэслаў Чэслававіч 

ДАМБРОЎСКІ Чэслаў Чэслававіч

[1891, в. Ракітна Бложскага пав. Варшаўскай губ., цяпер Польшча — ?], вучоны-матэматык. У 1913 скончыў Пражскі ун-т. У 1920-я г. ўступіў у ВКП(б). У 1923—35 выкладчык БДУ. З 1932 прафесар. Падчас арышту прафесар Віцебскага педагагічнага інстытута. Арыштаваны 29.6.1936 у Віцебску па адрасе: Пралетарскі бульвар, д. 21, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 22.7.1936 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Віцебскім абл. судом 1.10.1966. Асабовая справа Д. № 13345-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Тв.: Да пытання аб незалежнасці пастулатаў у сістэме Д.Гільберга // Працы БДУ. 1932. № 26; Еще раз о решении численных уравнений // Математическое обучение. 1930. № 5.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".