Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ВАЙЦЯХОЎСКІ Іван Антонавіч
[1891, в. Кругля Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — ?, ГУЛАГ], вайсковец, службовец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Служыў у царскай арміі ў званні штабс-капітана, удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне. Верагодна, у 1930-я г. арыштаваны і этапаваны ў Анежскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. У зняволенні некаторы час працаваў бухгалтарам. 18.8.1937, калі, хутчэй за ўсё, адбываў пакаранне ў Беламорска-Балтыйскім канцлагеры НКВД Карэла-Фінскай АССР, узяты пад варту і 9.9.1937 асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара (Сандармох). Дата смерці невядома. Рэабілітаваны Вярхоўным судом Карэльскай АССР 18.11.1959.
Кр.: Інфармацыя з базы даных Ю.А.Дзмітрыева.
Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.