Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ЗЯЛЕНІН Сяргей Ільіч 

ЗЯЛЕНІН Сяргей Ільіч

[1889, Тамбоў, Расія — ?, ГУЛАГ], вайсковец, службовец. З бел. сям’і. Служыў у арміі ў афіцэрскім званні. Верагодна, у 1920-я г. быў дырэктарам тэатра «ЖЗЛ» (?). У 1930-я г. арыштаваны і этапаваны ў Салавецкі, затым у Беламорска-Балтыйскі канцлагеры НКВД Карэльскай АССР (цяпер Архангельская вобл.). 10.11.1937 у зняволенні арыштаваны і 20.11.1937 «тройкай» НКВД Карэльскай АССР асуджаны як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара (Сандармох). Дата смерці невядома. Рэабілітаваны пракурорам Карэльскай АССР 6.6.1989.

Кр.: Інфармацыя з базы дадзеных Ю.А.Дзмітрыева.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".