Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ГАРБАЧОЎ Савелій Паўлавіч
[1889, в. Ляды Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Магілёўская вобл. — ?], навуковец, педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Арыштаваны ў Горках у інтэрнаце акадэміі 11.8.1933. Асуджаны «тройкай» НКВД 14.11.1933 да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі БНЦ». Вызвалены 21.1.1934 (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Справа Г. № 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.