Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ГАЛЕНКА Сідар Фаміч
[1889, в. Блудзень Гродзенскай губ., цяпер в. Першамайская Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 4.7.1938, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Апошняе месца работы — інжынер па планаванню завода НКПС імя Вайтовіча. Арыштаваны 21.9.1937 на ст. Салтыкоўка, вул. Кастрычніцкая, д. 17, кв. 3. Асуджаны «тройкай» НКВД 20.6.1938 за «антысавецкую агітацыю і ўдзел ў антысавецкай трацкісцкай дыверсійна-шкодніцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 7.4.1958. Асабовая справа Г. № 50505 захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.