Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ДАЎКША Марыя Фёдараўна
[1887, Херсон, цяпер Украіна — ?], педагог, жонка Казіміра Даўкшы. З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай у 44-й СШ Мінска. Гадавала дваіх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 10.10.1944 у Мінску па адрасе: вул. Стараслабадская, д. 68 або 64, кв. 2. Асуджана 3.10.1945 як «член антысавецкай арганізацыі» да 4 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ва Унжэнскі канцлагер МДБ Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалена ў 1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Мінскай вобл. 26.6.1997. Асабовая справа Д. № 36997-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.