Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ВАСІЛЮК Мікалай Мікітавіч 

ВАСІЛЮК Мікалай Мікітавіч

[1886, в. Лясок Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. — 10.11.1937, Орша, НКВД], журналіст. З сялянскай сям’і. Падчас арышту супрацоўнік Аршанскага раённага вузла сувязі. Быў членам ВКП(б). Арыштаваны 22.8.1937 у Оршы. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 28.10.1937 як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 13.9.1966. Асабовая справа В. № 13352-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр. геагр: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".