Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГАЛУШЭВІЧ Леанід Міхайлавіч 

ГАЛУШЭВІЧ Леанід Міхайлавіч

[1885, Пецярбург, цяпер Санкт-Пецярбург, Расія — 16.9.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. старшы інспектар Саюза электрасувязі. Арыштаваны 5.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. 7-я Чырвонаармейская, д. 5, кв. 2. Асуджаны «тройкай» НКВД як «член польскай масонскай ложы «Блакітны крыж», а таксама за «контррэвалюцыйную фашысцкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 26.3.1990. Асабовая справа Г. захоўваецца ў ДА РФ.

Кр.: Бутовский Полигон.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".