Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КСЯНДЗОЎ Антон Сямёнавіч
[1883, в. Падбярэзкі (?) Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. — ?], службовец. З бел. сям’і. Падчас арышту старшыня калгаса імя Варашылава. Арыштаваны ў в. Падбярэзкі Полацкага р-на. Асуджаны 16.7.1935 як «кулак» да ссылкі. Высланы ў пас. Кіяя Карткероскага р-на Комі АССР. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Покаяние: Коми республиканский мартиролог жертв массовых политических репрессий.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.