Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ГАТАЎ Навум Барысавіч
[1882, Мінск — ?], юрыст. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у Мінскай калегіі праваабаронцаў. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 24.11.1930 у Астрашыцкім гарадку. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 6.6.1931 як «інфарматар, які садзейнічаў падробцы дакументаў» (?) да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. 22.2.1933 датэрмінова вызвалены, але пазбаўлены права жыць у вызначаных месцах да заканчэння тэрміну дзеяння прыгавора. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай РБ 18.11.1992. Асабовая справа Г. № 35000-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.