Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ВЯРБІЦКІ Іван Карлавіч
[1877, в. Дзяўчы (?) Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — ?], работнік культуры. З сялянскай сям’і. Падчас арышту настройшчык інструментаў у МБПТ. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 22.3.1929 у Мінску па адрасе: вул. Луначарскага, д. 5, кв. 7. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 26.7.1929 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 22.11.1991. Асабовая справа В. № 31874-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.