Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ГАЙДУКЕВІЧ Ядвіга Сільвестраўна
[15.10.1885, Мінск — 15.3.1938, Мінск, НКВД], педагог, сястра Станіслава Гайдукевіча. З шляхецкай сям’і. Атрымала вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай у Дамавіцкай няпоўнай СШ Чэpвеньскага р-на Мінскай вобл. Выйшла замуж. Арыштавана 25.12.1937 у в. Дамавіцк. Асуджана 15.3.1938 як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана трыбуналам БВА 20.1.1967. Асабовая справа Г. № 19658-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.