Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГАРДЗЕЙ Сільвестр Юр’евіч 

ГАРДЗЕЙ Сільвестр Юр’евіч

[14.9.1894, в. Шкленск Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — 25.4.1938, Мінск, НКВД], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Мінскага медыцынскага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 9.1.1938 у Мінску па адрасе: вул. Правіянцкая, д. 10/19, кв. 1. Асуджаны 29.3.1938 як «агент польскіх разведорганаў, які займаўся зборам шпіёнскіх звестак і дыверсіямі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 17.12.1957. Асабовая справа Г. № 11183-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

У пасляваенны час таксама была рэпрэсавана дачка Г. — Нінэль, 1925 г. нараджэння, студэнтка МВПІ. 18.6.1948 яна была арыштавана ў Мінску па адрасе: Цнянскі зав., д. 10, кв. 1. Асобай нарадай МДБ 30.10.1948 асуджана да 3 гадоў папраўча-працоўных работ і этапавана ў канцлагер «Волгабуд» МДБ Яраслаўская вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Беларусі 15.6.1992. Асабовая справа Н.Гардзей № 34410-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".