Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ГАЙДУКЕВІЧ Станіслаў Сільвестравіч
[13.5.1876, Мінск — 25.5.1937, Мінск, НКВД], архітэктар, брат Ядвігі Гайдукевіч. З шляхецкай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у праектным бюро. Арыштаваны 5.5.1937 у Мінску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 40, кв. 16. Ва ўнутранай турме НКВД скончыў жыццё самагубствам (ускрыў сабе вены). Рэабілітаваны ваеннай пракуратурай 22.8.1957. Асабовая справа Г. № 11251-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.