Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ЗАГАРЭЛЬСКІ Савелій Дзям’янавіч 

ЗАГАРЭЛЬСКІ Савелій Дзям’янавіч

[1.9.1908, в. Загарэльскія Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?], эканаміст. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў у Інстытуце эканомікі БелАН. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 20.10.1936 у Мінску па адрасе: 6-я лінія, Аспіранцкі зав. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 31.12.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 2 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 4.4.1990. Асабовая справа З. № 31270-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".