Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » ЯРАШЧУК Еўдакім Лявонцевіч
[1898, в. Трышын Брэст-Літоўскага пав. Гродзенскай губ., цяпер у межах Брэста — ?], аграном. У 1921—24 вучыўся ў Ціміразеўскай сельгасакадэміі. Пасля яе сканчэння працаваў у Белсельгасбанку, затым з лют. 1927 па дзень арышту вучоным спецыялістам у Беларускім навукова-даследчым інстытуце сельскай гаспадаркі. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў высылкі і этапаваны ў Астрахань. 9.12.1935 вызвалены. Рэабілітаваны 15.11.1957. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: НАРБ, ІКР.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.