Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » ЯКШЭВІЧ (ЯКШЭВІЧУС) Аляксандр Іванавіч
[2.1.1886, Шаўлі, цяпер Шаўляй, Літва — пасля 1967, Вільнюс], публіцыст. Адзін са стваральнікаў Камуністычнай партыі Літвы. Працаваў у чыгуначных майстэрнях Гомеля, настаўнічаў у Мінску. Наркам шляхоў зносін у Літбеле. У 1931—32 рэдактар газ. «Raudonasis artojas» у Мінску. Пераклаў на літоўскую мову «ТВТ» Я.Маўра. На момант арышту (26.11.1936) працаваў настаўнікам у СШ № 1 Мінска. 5.10.1937 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Пакаранне адбываў разам з паэтам С.Шушкевічам. Пасля вайны жыў у Вільнюсе. Рэабілітаваны 29.12.1954.
Літ.: Шармайтис Л. Ветеран революционного движения в Литве // Советская Литва. 1966, 14 янв.; Маракоў Л. Вынішчэнне, або Пяць хваляў арыштаў беларускіх літаратараў // ЛіМ. 1999, 10 снеж.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.