Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » ЯКУБЧЫК Сямён Міхайлавіч 

ЯКУБЧЫК Сямён Міхайлавіч

[26.8.1892, в. Калантаі Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл. — 31.5.1938, Мінск, НКВД], гісторык, публіцыст. Скончыў БДУ і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры БелАН; кандыдат гістарычных навук. На пачатку 1930-х г. працаваў у Інстытуце гісторыі БелАН, потым дырэктарам Гістарычнага музея ў Мінску. Арыштаваны 15.9.1937. Прыгавораны 14.10.1937 да расстрэлу. Рэабілітаваны 28.11.1957.

Літ.: Возвращенные имена.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".