Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » ЯЖОЎСКІ Юзаф 

ЯЖОЎСКІ Юзаф

[1798–1855], філосаф, удзельнік вызваленчага руху. Дакладных звестак пра паходжанне і месца нараджэння не выяўлена. Вучыўся ў Віленскім ун-це, вывучаў філасофію. Адзін з заснавальнікаў (1.10.1817) і на працягу 6 гадоў прэзідэнт Таварыства філаматаў. На сходзе членаў-заснавальнікаў быў зацверджаны варыянт статута, прапанаванага Я., які быў арыентаваны на стварэнне закрытага, нешматлікага таварыства (іншы праект, распрацаваны Т.Занам і А.Міцкевічам, пашыраў сферу дзейнасці таварыства і пераўтвараў яго ў арганізацыю, якая аб’ядноўвала б шырокія колы моладзі). Лісты Я. (у прыватнасці, да А.Міцкевіча) — каштоўная крыніца як для высвятлення філасофскай арыентацыі аўтара, так і для характарыстыкі настрою думак у Вільні ў канцы 1810 — пачатку 1820-х г. У 1823 Таварыства філаматаў было раскрыта ўладамі, Я. арыштавалі.

Літ.: Мохнач Н.Н. От Просвещения к революционному демократизму. Мн., 1976; Яе ж. Общественно-политическая и эстетическая мысль Белоруссии начала ХІХ в. Мн., 1985; АЗБ.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".