Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » ШПЕНЦЭР Барыс Маркавіч 

ШПЕНЦЭР Барыс Маркавіч

[1890, Херсон — 3.4.1938, НКВД], хімік. Скончыў Новарасійскі ун-т (Адэса), Маскоўскі тэхналагічны інстытут і 2 курсы Інстытута чырвонай прафесуры. У час грамадзянскай вайны працаваў у савецкіх і партыйных органах Украіны. У 1924—27 у Хімічным інстытуце імя Л.Я.Карпава (Масква). У 1932—34 член Прэзідыума і вучоны сакратар Камітэта па хімізацыі СССР. У 1935—37 старшыня Савета па вывучэнні вытворчых сіл БССР і кіраўнік сектара хімічнай тэхналогіі Інстытута хіміі БелАН. Член-карэспандэнт БелАН (1936), доктар хімічных навук, прафесар. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3.4.1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 28.11.1956.

Літ.: Возвращенные имена.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".