Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » ЦВЯТКОЎ Леў 

ЦВЯТКОЎ Леў

[? — ?], мовазнавец. Выкладаў у БДУ. У рэзалюцыі Камісіі па інтэлігенцыі «Аб праверцы работнікаў навуковых устаноў, вышэйшых вучэбных устаноў, тэхнікумаў, асветніцкіх арганізацый на аснове пастановы сакавіцкага (1926) пленума ЦК КП(б)Б» у 1926 абвінавачаны ў нацдэмаўскім ухіле. Рэпрэсаваны.

Тв.: Мова філаматаў і філарэтаў // Запіскі аддзела гуманітарных навук. Працы клясы філялогіі. Мн., 1928. Т. 1; Некаторыя рысы іншаславянскай фанэтыкі ў беларускай мове // Тамсама.

Літ.: Платонов Р. Перед крутым поворотом: Тенденции в политической и духовной жизни Беларуси (1925—1928): Отражение времени в архивных документах. Мн., 2001.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".