Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » ТРАЕЦКІ Аляксей 

ТРАЕЦКІ Аляксей

[1900 — 23.9.1937, Мінск, НКВД], празаік, драматург, паэт. Пачаў друкавацца ў 1925 (вершы і байкі на вясковыя тэмы). У 1926 яго апавяданні былі змешчаны ў «Маладняку». Да канца 1920-х г. досыць актыўна публікаваў байкі, вершы, апавяданні. У 1930 у трох нумарах «Узвышша» была надрукавана аповесць Т. «Старасельшчына». Потым яго імя знікла са старонак перыядычнага друку і толькі ў 1935 з’явілася апавяданне «Храбрацы». У 1934 асобным выданнем выйшла камедыя «Нашы Казыры», якая ў 1936 была апублікавана ў Харкаве па-ўкраінску. У сааўтарстве напісаў п’есу «Гонар», якая была пастаўлена ў БДТ-2 9.12.1934. Арыштаваны 6.5.1937. Расстраляны.

Тв.: Нашы Казыры: Камедыя. Мн., 1934.

Лiт.: БП, т. 6.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".