Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » ТАЛОЧКА Уладзіслаў 

ТАЛОЧКА Уладзіслаў

[псеўданім: Дрыгавіч; 6(18).2.1887, Гродна — 13.11.1942, Вільня], рыма-каталіцкі святар, гісторык, літаратурны крытык. У 1896—1904 вучыўся ў Гродзенскай гімназіі. З кастр. 1906 — у Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Пасвечаны ў святары ў 1909. У 1909—14 вывучаў тэалогію і філасофію ў Каталіцкім ун-це ў Інсбруку (Аўстрыя). З 1914 у Вільні; праводзіў святарскую дзейнасць у касцёле св. Стафана і ў былым бернардзінскім касцёле. Адным з першых пачаў ужываць бел. мову ў набажэнствах. Супрацоўнічаў з літоўскімі культурніцкімі і рэлігійнымі выданнямі («Draugija», Коўна; «Vadovas», Сейны). Публікаваў матэрыялы гістарычнай тэматыкі ў віленскім каталіцкім час. «Dwutygodnik Diecezjalny». Падтрымліваў выданне першай бел. каталіцкай газ. «Bieіarus». У 1915 адзін з арганізатараў Віленскага камітэта дапамогі пацярпелым ад вайны і бел. дзіцячага прытулку «Золак». У 1916—18 выкладаў рэлігію ў першых бел. школах Вільні, а таксама на курсах для непісьменных і для рабочых. Па пытаннях бел. культуры, гісторыі, рэлігіі шмат друкаваўся ў газ. «Homan» (1916—18). Удзельнік Беларускага з’езда Віленшчыны і Гродзеншчыны (25—27.1.1918). Уваходзіў у склад Літоўскай Тарыбы. З 1917 звязаны з нацыянальна-рэлігійнай арганізацыяй «Хрысціянская дэмакратычная злучнасць»; рэгулярна выступаў у яе друкаваным органе газ. «Krynica». Супрацоўнічаў з нямецкім, італьянскім, літоўскім, украінскім, польскім друкам. За адстойванне ідэй экуменізму быў празваны «Усходнім агенцтвам». Адзін з вядучых аўтараў час. «Przegl№d Wileсski». З 1920-х г. пераследаваўся польскімі свецкімі і духоўнымі ўладамі. 15.12.1938 загадам віленскага ваяводы выселены з Вільні. Жыў у Беластоку. У Вільню вярнуўся пасля пачатку 2-й сусветнай вайны. Пахаваны на віленскіх могілках Роса.

Тв.: Багушэвіч і Арэшчыха // Запісы БНТ. Сш. 1. Вільня, 1938; Беларуская думка ХХ ст. Мн., 1998.

Лiт.: Гарбінскі БРД; ЭГБ, т. 6-1.


Падтрымка праекта: Описание спа в москве с бассейном тут.
 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".