Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » СКРАБЕЦ Пётр 

СКРАБЕЦ Пётр

[1882, мяст. Любча Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — 1963, Навагрудак], педагог. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, Віленскі педагагічны інстытут, Гандлёвую школу ў Кіеве. Выкладаў у школах, у тым ліку ў Навагрудскай жаночай прагімназіі. З 1920 выкладаў у Навагрудскай беларускай гімназіі фізіку, матэматыку, прыродазнаўства і бел. мову. Выконваў абавязкі дырэктара гімназіі. У гады 2-й сусветнай вайны быў дырэктарам Навагрудскай беларускай настаўніцкай семінарыі. Арыштаваны пасля вайны. 8 гадоў знаходзіўся ў лагерах у Магадане. Пасля вызвалення вярнуўся ў Навагрудак. Пахаваны на «новых» могілках Навагрудка.

Літ.: Чэмер А. [Анішчык А.] Наваградская Беларуская Гімназія. Вільнюс, 1997.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".