Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » ПУЧКАР-ХМЯЛЕЎСКІ Адам Янавіч
[24.12.1891, мяст. Івянец Мінскага пав., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — 1.9.1938, ГУЛАГ], рыма-каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч. У жн. 1903 — 4.6.1911 вучыўся ў Мінскім рэальным вучылішчы. У 1911—16 вучыўся ў Магілёўскай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу, дзе далучыўся да бел. нацыянальнага руху. Пасвечаны ў святары ў 1916. Быў прызначаны вікарыем ў Бабруйскі касцёл. Пазней служыў у рыма-каталіцкай парафіі ў Іркуцку. Арыштаваны ЧК ў 1920. Знаходзіўся ў групе закладнікаў, якая па дамоўленасці паміж польскім і савецкім урадамі рыхтавалася да выезду ў Польшчу. З 1922 у Мінску, святар у касцёле св. Сымона і Алены. Потым служыў у парафіях мяст. Койданава, Заслаўя, Воўчкавіч. У 1926 на з’ездзе каталіцкіх святароў б. Мінскай губ. выступіў з прапановай утварэння каталіцкай дыяцэзіі на чале з бел. біскупам, падпарадкаваным непасрэдна Ватыкану, а не польскай іерархіі. З 1929 пробашч Мінскага кафедральнага касцёла. Арыштаваны ДПУ БССР 26.6.1933 (паводле іншых крыніц — 3.8.1933). Прыгавораны да 10 гадоў лагераў. З вер. 1934 знаходзіўся на Салаўках. У 1938 прыгавораны да расстрэлу.
Літ.: Гарбінскі БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieсstwa katolickiego w ZSSR, 1917—1937: Martyrologium. Lublin, 1998.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.