Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » ПОТАШ Майсей Абрамавіч
[26.4.1892, Дзвінск, цяпер Даўгаўпілс, Латвія — пасля 1955], гісторык, публіцыст. Член Бунда з 1914; член РКП(б) з 1920. У 1930 у Маскве скончыў Інстытут чырвонай прафесуры. У 1931—36 нам. дырэктара Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б. Даследаваў гісторыю рэвалюцый 1905—07 і 1917. Арыштаваны 10.12.1937; 15.8.1939 прыгавораны да 8 гадоў лагераў. Вызвалены ў снеж. 1945. З сак. 1946 да жн. 1948 працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі АН БССР. Падчас «кампаніі супраць касмапалітаў» зноў арыштаваны 9.11.1948. Пастановай ад 2.3.1949 сасланы на пасяленне тэрмінам на 2 гады. Па абодвух прыгаворах рэабілітаваны 29.12.1955.
Тв.: Бальшавізм і дробнабуржуазныя партыі ў рэвалюцыі 1905 г. ў Беларусі. Мн., 1931; Што дала рабочым і сялянам Кастрычніцкая рэвалюцыя і Савецкая ўлада. Мн., 1934; Контррэвалюцыйная роля Бунда ў Акцябрскай рэвалюцыі // Бальшавік Беларусі. 1934, № 19.
Літ.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 5.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.