Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » ПАДЗЯВА Тамаш
[6.2.1906, в. Пярхулева Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. — 2.10.1975, Лондан], грэка-каталіцкі святар, марыянін, тэолаг, місіянер, сацыёлаг, педагог, публіцыст. У 1926 уступіў у навіцыят марыянаў у мяст. Друя. У 1929 скончыў гімназію ў Друі. Прадоўжыў вучобу ў Папскім Грыгарыянскім ун-це ў Рыме. Пасвечаны ў святары 23.12.1934. З 1935 займаўся місіянерскай дзейнасцю ў Харбіне (Кітай); працаваў у місіі св. Мікалая. Супрацоўнічаў з харбінскім місіянерскім выданнем «Католический вестник». Арыштаваны ў канцы 1948 кітайскімі ўладамі; перададзены МДБ СССР. Да 1955 знаходзіўся ў зняволенні ў лагеры Тайшэт (Усх. Сібір). Пасля вызвалення жыў у Польшчы, дзе займаўся навуковай і педагагічнай дзейнасцю. У 1969 выехаў у Рым, пазней у Лондан. Выступаў на старонках бел. рэлігійных выданняў (час. «Божым шляхам» і інш.); супрацоўнічаў з бел. секцыяй Ватыканскага радыё. Пахаваны на лонданскіх могілках Дзевы Марыі.
Літ.: Божым шляхам (Лондан). 1975, № 3—4; Гарбінскі БРД.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.