Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » НЯВЕРАЎ Мiкалай 

НЯВЕРАЎ Мiкалай

[магчыма, не прозвішча, а псеўданім; ? — ?], удзельнiк бел. падпольнага руху, журналiст, паэт. Падчас нямецкай акупацыi — удзельнiк нацыянальнага партызанскага руху. Служыў у Беларускай Краёвай Абароне. З лета 1944 жыў пад фальшывымi дакументамi. Належаў да бел. нелегальнай групы Валянціна Крывенкі. Група займалася распаўсюджваннем антысавецкія адозваў і ўлётак, у тым ліку і вершаў Н. Пасля ліквідацыі падпольнай групы пакінуў Беларусь. Потым хаваўся сярод сваякоў на вёсцы. Распаўсюджваў аддрукаваныя на машынцы антысавецкiх ўлёткi і вершы, у якiх крытыкаваў калгасы і дзеяннi савецкiх уладаў. Пiсаў рэцэнзii на творы савецкiх пiсьменнiкаў i высылаў iх у рэдакцыi газет i часопiсаў. Падчас арышту аказаў узброенае супрацiўленне.

Літ.: Мiкалай Нявераў – змагар-адзiночка // Беларускi Голас (Таронта). 1972, май, № 202; Мiкалай Нявераў // Баявая ўскалось. 1972, № 12; Антысавецкія рухі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".