Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » НАРБУТ Тэадор 

НАРБУТ Тэадор

[Фёдар Яўхімавіч; 28.10(8.11).1784, маёнтак Шаўры Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл. — 14(26).11.1864, Вільня], гісторык, археолаг, інжынер. У 1803 скончыў Віленскі ун-т. Вучыўся ў Пецярбургскім кадэцкім корпусе. Удзельнічаў у расійска-пруска-французскай (1806—07) і расійска-шведскай (1808—09) войнах; капітан, ваенны інжынер. Удзельнічаў у праектаванні і будаўніцтве Бабруйскай крэпасці. З 1812 у адстаўцы. Жыў у сваім маёнтку, даследаваў гісторыю ВКЛ, праводзіў археалагічныя раскопкі. Найбольш значны яго твор — «Гісторыя літоўскага народа» (т. 1—9, 1835—41), дзе, разам з іншым, апісаны народныя абрады беларусаў Лідчыны. Увёў у навуковы ўжытак Хроніку Быхаўца. Арыштаваны ў сувязі з падзеямі паўстання 1863—64.

Тв.: Pomniki do dziejуw litewskich… Wilno, 1846; Pomniejsze pisma historyczne, szczegуlnie do historii Litwy odnosz№ce siк. Wilno, 1856.

Літ.: Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984; Улащик. Очерки; АЗБ; ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".