Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » МАШЫНСКАЯ-ГЕЛЬТМАН Ядвіга Уладзіславаўна 

МАШЫНСКАЯ-ГЕЛЬТМАН Ядвіга Уладзіславаўна

[16.7.1886, мяст. Глуск Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер г. п. Глуск Магілёўскай вобл. — 7.5.1946, пас. Тайнча, Казахстан], паэтэса, перакладчыца, педагог. У 1904—07 вучылася ў Ягелонскім ун-це (Кракаў). Удзельнічала ў польскім рэвалюцыйным руху — член маладзёжнай арганізацыі «Spуjnia». У тыя ж гады пачала пісаць вершы, з якіх апублікавала толькі адзін у мінскай польскамоўнай газ. «Polska prawda». У 1917—18 была членам управы Польскага сацыялістычнага аб’яднання ў Мінску. У 1924—31 выкладала ў Польскім педтэхнікуме ў Мінску, Камуністычным ун-це Беларусі. У 1932—37 у Ваеннай акадэміі імя М.Фрунзе ў Маскве. Член СП Беларусі з 1934. Друкавалася ў польскамоўнай газ. «Orka», якая выходзіла ў Мінску. Перакладала на польскую мову творы Я.Купалы, Я.Коласа, З.Бядулі, Ц.Гартнага, А.Александровіча. Аўтар падручнікаў для польскіх школ Беларусі. Пасля арышту мужа — грамадскага дзеяча Стэфана Гельтмана — была таксама арыштавана ў 1937. Саслана ў лагеры ў Казахстане. З 1943 там на пасяленні: с. Баравое, Багаслоўка, пас. Тайнча. Дасылала з ссылкі сыну лісты і лірычныя вершы (апублікаваны ў час. «Нёман». 1988, № 9). Памерла ў ссылцы.

Літ.: Гапава В. З перакладам і вершам у страі // Голас Радзімы. 1966, № 30; Звязда. 1966, 16 ліп.; Гельтман В. Поэт и переводчик // Неман. 1972, № 1; Касперович Э. Колыбельная // Нёман. 1988, № 9; Мальдзіс А. Імя, вартае памяці // ЛіМ. 1966, 15 ліп.; БП, т. 4.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".