Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » МАСАЛЬСКІ Юзаф Ануфрыевіч
[Massalski; 1800, в. Белічаны Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — пасля 1840, Сібір], пісьменнік, дзеяч вызваленчага руху. Пісаў на польскай мове. Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі; у 1818 скончыў Полацкую езуіцкую акадэмію, кандыдат філасофіі. Пасля жыў у Вільні. Служыў гувернёрам у Ю.Славацкага. Быў членам тайнага студэнцкага таварыства філаматаў. Па справе філаматаў арыштаваны ў 1823. Аўтар аповесці «Яцак» (1823), зборніка «Паэзія» (т. 1—2, 1827—28), у якіх пераважае бел. тэматыка. На вершы М. напісаныя песні, у тым ліку і С.Манюшкам. Браў удзел у паўстанні 1830—31, за што быў сасланы ў Сібір. Памёр у ссылцы.
Літ.: PSB.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.