Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » МАРТЫНАЎ Аляксандр Самойлавіч
[псеўданім: Пікер; 12(24).12.1865, Пінск — 5.6.1935, Масква), удзельнік рэвалюцыйнага руху, публіцыст. З 1884 член партыі «Народная воля». У 1886 арыштаваны і сасланы на 10 гадоў у Сібір. У 1890-я г. далучыўся да сацыял-дэмакратычнага руху. Зноў арыштаваны ў 1900, пасля чаго эміграваў за мяжу. Супрацоўнічаў у час. «Рабочее дело». Адзін з ідэолагаў меншавізму. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адышоў ад меншавізму. З 1918 настаўнічаў на Украіне. З 1923 член РКП(б). Працаваў у Інстытуце К.Маркса і Ф.Энгельса. З 1924 член рэдкалегіі час. «Коммунистический Интернационал».
Літ.: ЭГБ, т. 5.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.