Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » МАМЧЫЦ Мікалай Мікалаевіч 

МАМЧЫЦ Мікалай Мікалаевіч

[1899, Мінск — ?], педагог. У 1923—24 вучыўся ў БДУ. Працаваў інспектарам школ у Калінінскай акрузе (да 1927), у Полацку. У 1929 працаваў у апараце Наркамата асветы БССР, вучыўся на педагагичным факультэце БДУ. Арыштаваны ДПУ БССР 20.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Асуджаны 10.4.1931 на 5 гадоў высылкі. Пакаранне адбываў у Яранску Кіраўскай вобл. Паўторна асуджаны 31.7.1935 на 2 гады лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.9.1960.

Кр.: НАРБ, ІКР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".