Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » МАГНУШЭЎСКІ Войцех
[каля 1758 — 24.12.1828, в. Крошын Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.], рыма-каталіцкі святар, настаўнік П.Багрыма. Магчыма, быў манахам-дамініканцам. Выхоўваў дзяцей князя Мацея Радзівіла — Канстанціна і Антаніну. Потым атрымаў парафію ў мяст. Крошын, дзе была школа, у якой вучыліся сялянскія дзеці, у тым ліку П.Багрым. М. пабудаваў для школы новы будынак. У выніку юрыдычных і маёмасных спрэчак паміж новым уладальнікам Станіславам Юрагам і жыхарамі Крошына вясной 1828 у мястэчка былі ўведзены войскі. М., які спрабаваў заступіцца за крошынцаў, таксама быў прыцягнуты да следства. Школу зачынілі. М. быў узяты спачатку пад ваенны нагляд, потым пад паліцэйскі. У такой неспрыяльнай псіхалагічнай атмасферы ён памёр. 23.1.1829 вялікі князь Канстанцін распарадзіўся зняць нагляд з М., але было позна.
Літ.: Станкевіч А. Магнушэўскі; Паўлюк Багрым; Баброўскі: (Да вытокаў беларускага адраджэння). Вільня, 1937; Паўлюк Багрым. Мн., 1994.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.