Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » МАГАРАМ Элізарый Еўлевіч 

МАГАРАМ Элізарый Еўлевіч

[26.12.1899, Адэса — ?], глебазнавец. У 1935—38 працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, нам. дырэктара Інстытута аграглебазнаўства і ўгнаенняў БелАН. Арыштаваны 6.4.1938. Асуджаны 19.2.1940. Вызвалены 6.4.1940. Паўторна арыштаваны і прыгавораны да 8 гадоў зняволення 29.10.1949. Пакаранне адбываў у адным з лагераў на Поўначы. Рэабілітаваны 10.8.1955. У 1958 жыў у Сыктыўкары Комі АССР. Рэабілітаваны 25.6.1955. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: НАРБ, ІКР.

Літ.: Возвращенные имена.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".