Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » ЛЯПІЧ Раман Фёдаравіч
[1.7.1906, в. Бор Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 9.1.1977, Мінск], крытык, перакладчык. З пачатку 1923 жыў у Мінску. У 1923—26 курсант школы міліцыі. У 1926—28 вучыўся на вячэрнім рабфаку, у 1928—31 — на літаратурным ф-це БДУ. Працаваў літработнікам у рэдакцыях газ. «Звязда», «Рабочий». Друкавацца пачаў у 1929 (перакладаў на рускую мову творы бел. аўтараў). З літаратурна-крытычнымі артыкуламі ўпершыню выступіў у 1931. У 1931—35 у аспірантуры БелАН; пасля яе сканчэння да 1938 малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры. Адначасова выкладаў у МВПІ; у сак. — ліп. 1938 дэкан філалагічнага ф-та. Арыштаваны 20.7.1938; 10.10.1938 асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі і адпраўлены на Калыму ў адзін з паўночна-ўсх. канцлагераў. Пасля вызвалення з 1946 працаваў як вольнанаёмны геолаг на капальнях у Магаданскай вобл. Падарваў здароўе; з 1965 інвалід 2-й групы. У 1968 вярнуўся ў Мінск. Рэабілітаваны ў 1969. Апошні год перад смерцю быў паралізаваны. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.
Тв.: Нацыянал-дэмакратычная фальсіфікацыя беларускай літаратуры: (Крытычны агляд артыкулаў па беларускай літаратуры, змешчаных у «Литературной Энциклопедии» і «БСЭ» // Літаратура і мастацтва. Мн., 1936. Кн. 4—5 (сааўтар Э. Галубок).
Літ.: Возвращенные имена; БП, т. 4.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.