Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » ЛЯЛЕВІЧ Г. 

ЛЯЛЕВІЧ Г.

[сапр.: Калмансон Лабары Гілелевіч; 17(30).9.1901, Магілёў — 1937, НКВД), гісторык, паэт, крытык. Сын паэта Г.Калмансона. Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 і грамадзянскай вайны ў Расіі. З 1917 публікаваў вершы (магілёўская газ. «Молот»). Пазней працаваў у Маскве рэдактарам час. «На посту»; быў кіраўніком ВАПП, дзе разам з І.Вардзіным і С.Родавым абвясцілі сябе «палітбюро пралетарскай літаратуры». Адзін з праваднікоў партыйнай крытыкі, дагматычна ацэньваў творчасць С.Ясеніна, Дз.Фурманава, А.Фадзеева. У 1920—1930-я г. апублікаваў шэраг літаратурных твораў, прысвечаных рэвалюцыі — зборнікі вершаў «Набат» (1921), «У Смольным» (1925), паэма «Голад» (1921). Даследаваў рэвалюцыйны рух і грамадзянскую вайну ў Расіі. Арыштаваны (1937) і расстраляны як трацкіст. Рэабілітаваны пасмяротна.

Тв.: Ставка и Октябрьская революция // Революционная борьба в Гомельской губернии: Исторические материалы. Вып. 1. Гомель, 1921; Октябрь в Ставке. Гомель, 1922; Из истории крестьянского движения в Могилевской губернии накануне Октябрьской революции // Пролетарская революция. 1922. № 11; Стрекопытовщина: Страничка из истории контрреволюционных выступлений в годы гражданской войны. 2 изд. М.; Пг., 1923; Сергей Есенин. Гомель, 1926; Клинок и книга: Памяти Дмитрия Фурманова. М.; Л., 1926.

Літ.: Михнюк В.Н. Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919—1941 гг.). Мн., 1985; ЭГБ, т. 4.


Падтрымка праекта: Советы по разным ставкам на хоккей.
 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".