Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » ЛОБІК Лявон Сцяпанавіч
[крыптанімы: Л.; Л.Л-к; 1871, в. Кукавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — сак. 1918, Капыль], паэт, публіцыст. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў на Случчыне. З 1905 далучыўся да сацыял-дэмакратычнага руху. За ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905-07 сасланы на 3 гады ў Краснаярскі край. Потым Л. было дазволена пасяліцца ў паволжскім гарадку Чорны Яр. Пасля сканчэння тэрміну высылкі жыў у Пінску; пазней пераехаў у родную вёску. З 1910 супрацоўнічаў з газ. «Наша ніва». Быў сталым карэспандэнтам газет на Случчыне, Капыльшчыне, Нясвіжчыне. Як удзельнік бел. руху быў арыштаваны і зняволены ў турме ў Вільні. У ссылцы і турмах падарваў здароўе, хварэў на сухоты. Пахаваны ў Капылі.
Літ.: Каханоўскі Г. Лявон Лобік // Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984; Яго ж. Паэт-земляроб // Полымя. 1969, № 6; БП, т. 4.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.