Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » ЛЕЎШЧАНКА Леанід Іванавіч 

ЛЕЎШЧАНКА Леанід Іванавіч

[Леўчанка; псеўданім: Лявон Леўш; 4.8.1882 — 1954], публіцыст, літаратуразнавец. Уваходзіў у актыў бел. дыяспары ў Кіеве. Уклаў і ў 1919 выдаў у Кіеве анталогію «Дыяменты беларускага прыгожага пісьменства» (пад псеўданімам). Аналізаваў тэндэнцыі ў бел. літаратуры ў рэвалюцыйны перыяд — артыкул «Адбіткі класавага змагання ў беларускім пісьменстве» (час. «Школа и культура Советской Белоруссии». 1919, № 2—3). Летам 1919 загадчык Літаратурна-выдавецкага аддзела Наркамата асветы Літоўска-Беларускай ССР (у той час знаходзіўся ў Бабруйску). Звольнены з педінстытута і арыштаваны ў 1936 (?). Пасля вызвалення працаваў на вёсцы ў школе.

Літ.: Карский Е.Ф. Белорусы. Т. 3, вып. 3. С. 152; Скалабан В.У. Леўшчанка Леанід // Янка Купала: Энцыкл. даведнік. Мн., 1986. С. 338.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".