Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » ЛЕБЯДА Тодар
[сапр.: Шырокаў або Шыракоў Пётр Фёдаравіч; іншы псеўданім: Клім Каліна; 6.1.1914, Віцебск — 1970, Разанская вобл.], драматург, паэт, празаік. Скончыў Віцебскую сямігадовую школу і чыгуначнае рамеснае вучылішча. У 1933 паступіў у МВПІ. Пісаў нарысы і вершы, якія змяшчаў у газ. «Віцебскі рабочы», «Савецкая Беларусь», «Піянер Беларусі». Арыштаваны 31.10.1936 разам з А.Дударом. Асуджаны на 5 гадоў зняволення; накіраваны ва Ухтпечлаг. У 1940 па хадайніцтве жонкі прывезены ў Мінск для перагляду справы. З Мінска адпраўлены ў Чэрвень. Тут Л. застала вайна. У час акупацыі жыў з сям’ёй у Віцебску; у 1943—44 рэдактар газ. «Беларускае слова». У гэтыя гады і напісаў асноўныя творы, у тым ліку п’есу «Загубленае жыццё» — першы антысавецкі твор у бел. драматургіі (пастаўлена ў 1943 В.Селях-Качанскім). У 1944 апублікаваў паэтычны зборнік «Песьні выгнаньня». Выехаў на Захад у 1944. У канцы 1945 вярнуўся на Радзіму. У маі 1947 паўторна арыштаваны. Асуджаны ваенным трыбуналам войск МУС па Мінскай вобл. на 25 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў ў сібірскіх канцлагерах. У Беларусь вярнуўся ў 1960. Жыў у Слоніме, працаваў рэзчыкам паперы на кардоннай фабрыцы «Альбярцін». Напісаў п’есу ў трох актах «У нас, на Гродзеншчыне». У студз. 1962 пераехаў у Чэрвень, працаваў у раённай газеце. У канцы 1962 выехаў з Беларусі. Хварэў на сэрца, перанёс два інфаркты. Пахаваны ў пасёлку Воршава Пуцяцінскага р-на Разанскай вобл. Рэабілітаваны 12.7.1989.
Тв.: Песьні выгнаньня. Мн., 1944 (факсім. выд.: Мн., 1991); Загубленае жыццё: Драма ў 3 дзеях. Монтрэаль, 1952; Загубленае жыццё: Драма ў 3 дзеях // Тэатральная Беларусь. 1995, № 2.
Літ.: Адамовіч І. «Мне лёсам вызначаны гэтакі прымус…» // Голас Радзімы. 1994, 24 лют.; Чыгрын С. Трагічны лёс Тодара Лебяды // Тэатральная Беларусь. 1995, № 2; Маракоў Л. «Успомніш Беларусь, і кроў у жылах стыне…» // ЛіМ. 1999, 14 мая.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.