Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » ЛАЎСКІ Вячаслаў Якубавіч 

ЛАЎСКІ Вячаслаў Якубавіч

[15(27).11.1900, в. Слачва Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — 25.9.1951, Інта, Комі АССР, ГУЛАГ], грамадскі дзеяч, педагог, публіцыст. У 1916 быў у бежанстве на Бабруйшчыне. З вясны 1919 браў удзел у арганізацыі на Ігуменшчыне бел. школ. У 1920—22 вучыўся ў Навагрудскай беларускай гімназіі, потым у Пражскім політэхнічным інстытуце, які скончыў у 1929. Падчас вучобы ў Празе быў адным з кіраўнікоў студэнцкай філіі Беларускага сялянскага саюза і секцыі БСРГ, сакратаром скаўцкай арганізацыі «Сокал». Адзін з заснавальнікаў у жн. 1924 Аб’яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый (АБСА). Публікаваў артыкулы па праблемах бел. студэнцкага руху. У час. «Новы шлях», «Студэнцкая думка» надрукаваў шэраг апавяданняў. Пасля вяртання ў Зах. Беларусь у 1930—34 выкладаў у Навагрудскай беларускай гімназіі. З 1939 начальнік Лідскага дарожнага аддзела. Падчас 2-й сусветнай вайны супрацоўнічаў з нямецкімі ўладамі. У 1942—44 быў членам Лідскага Беларускага нацыянальнага камітэта. Арыштаваны органамі НКДБ у 1945. Памёр у зняволенні.

Літ.: ЭГБ, т. 4.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".