Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » ЛАПІЦКІ Гектар Янавіч
[1830, в. Бачэйкава Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — 25.7.1904, мяст. Гасткова Ломжынскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча], удзельнік паўстання 1863 на Міншчыне. Сын арандатара, брат Ю.Лапіцкага. Удзельнічаў у віленскай нарадзе пад кіраўніцтвам З.Серакоўскага. Спачатку Л. быў рэферэнтам грамадзянскага начальніка паўстання Мінскага пав. А.Ваньковіча, пазней пераняў яго функцыі. Пасля ад’езду за граніцу К.Пялікшы стаў грамадзянскім начальнікам Мінскай губ. і выконваў гэтыя абавязкі да арышту (ліст. 1863). У час допытаў Л. выдаў некаторых удзельнікаў, але тым не меней у крас. 1864 быў сасланы ў Томскую губ., а ягоны маёнтак Пціч на Міншчыне канфіскавалі. Вярнуўшыся, жыў у Барысаўскім пав. Патрыятычна настроенае грамадства яго байкатавала. Пад канец жыцця пераехаў у Польшчу.
Літ.: PSB XVIII.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.