Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » КУЛАКОЎСКІ Фелікс 

КУЛАКОЎСКІ Фелікс

[Kó³akowski; Ku³akowski; крыптанім: D.F.K.; 1799, Мазырскі пав. Мінскай губ. — 1831, Санкт-Пецярбург], паэт, філолаг. У 1818 (ці 1819) стаў студэнтам Віленскага ун-та. Падчас вучобы жыў з гувернёрства. У 1820 залічаны ў настаўніцкую семінарыю, што забяспечвала дзяржаўнай стыпендыяй. Лічыўся адным з найбольш паспяховых слухачоў філалагічнага ф-та. Атрымаў ступень кандыдата філасофіі. У Таварыстве філарэтаў быў радцам Блакітнага саюза; на курсах самаадукацыі выкладаў гісторыю грэчаскай і лацінскай літаратуры. Перакладаў камедыі Арыстафана. Яго любілі за вясёлы характар. Пісаў вершы, якія дэкламаваў на сустрэчах філарэтаў. Тэксты вершаў захоўваў С.Горскі, які знішчыў іх у 1840 перад пагрозаю рэпрэсій. Пісаў таксама песні. Паводле ўспамінаў Асташэўскага К. прыпісваецца аўтарства папулярнай на Віленшчыне «шэйне-катрынкі» — куплетаў пра універсітэцкую прафесуру. Пасля спынення дзейнасці філарэтаў належаў да паэтычнага гуртка «Касталя». Арыштаваны 23.10.1823 разам з іншымі філарэтамі; зняволены ў базыльянскіх мурах у Вільні, дзе кантактаваў з А.Міцкевічам, пра што згадваецца ў 3-й частцы «Дзядоў». Прыгавораны да выгнання з Радзімы. Выказаў жаданне вывучаць усх. мовы і быў накіраваны ў Казанскі ун-т. Прыняты ў Педагагічны інстытут пры ун-це, знаходзіўся пад адміністрацыйным наглядам. З-за кепскага стану здароўя мусіў перапыніць вучобу. Просьбы аб дазволе вярнуцца на Радзіму не былі задаволены. У пачатку 1830 выехаў у Пецярбург, дзе і памёр. Паспеў падрыхтаваць да друку з уласным уступам лісты Ю.Кавалеўскага з падарожжа па Сібіры («Tygodnik Petersburgski», 1830, № 17 і 18).

Тв.: Listy i wiersze Feliksa Kó³akowskiego / Przyg. H. Łopaciński // Ksiêga pami¹tkowa na uczczenie setnej rocznicy urodzenia A. Mickiewicza. Warszawa, 1899. T. 1.

Літ.: Proces filaretów w Wilnie // Archiwum do Dziejów Literackich. Kraków, 1890; Z filareckiego œwiata / Wyd. H. Mościcki. Warszawa, 1924; PSB, z. 64.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".