Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » КУЗМЕНКА Міхаіл Сямёнавіч 

КУЗМЕНКА Міхаіл Сямёнавіч

[8.11.1915, Гомель — 12.3.1986, Полацк], праваслаўны святар, гісторык царквы, публіцыст. У 1935 скончыў Віленскую духоўную семінарыю; спяваў у хоры Р.Шырмы; вучыўся да 1939 на праваслаўным багаслоўскім ф-це Варшаўскага ун-та. Пасля паступіў у Віленскую кансерваторыю і да 1941 паспеў скончыць 2 курсы. У 1942 дыякан; у 1943 пасвечаны ў святары. У гады вайны ў Вільні; сакратар управы Свята-Духава манастыра; выкладчык і інспектар Віленскай духоўнай семінарыі. З 1945 служыў у прыходах Віленскай і Мінскай епархій. Арыштаваны ў 1951; асуджаны на 10 гадоў зняволення. Накіраваны ў лагер Інты Комі АССР. 25.5.1956 вызвалены са зняццем судзімасці. З 1958 да 1970 служыў святаром Барысаглебскай царквы ў Магілёве. Пасля настаяцель Спаса-Ефрасіннеўскага храма ў Полацку. Кандыдат багаслоўя (1971). Аўтар публікацый па гісторыі праваслаўнай царквы. Рэабілітаваны 28.11.1978.

Літ.: ЭГБ, т. 4.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".